| У НАСТАЎНІКА - ДЗЕНЬ НАРАДЖЭНЬНЯ!!!!!!!!!!!! |
[14 May 2007|10:46pm] |
Віншую Ўладзімера Ўладзімеравіча Мацкевіча з днём нараджэньня! Яшчэ заўчора нашыя стасункі ладзіліся на грунце лучнасьці калегаў. Ад учорашняга дня я перайшоў у шэраг вучняў НАСТАЎНІКА. Каму - падарунак?!
|
|
| МАСТАКУ |
[06 May 2007|09:43pm] |
Наведалі зь Ірынаю выставу Андруся Вераб’ёва. Вельмі спадабалася. У кожнага мастака – сваё бачаньне ЎСЯГО... Пакінуў запіс у кнізе водгукаў:
МАСТАКУ Сусьвету – Адзіны Творца... Свой сьвет – будуеш сам: што будзе табе за сонца, дзе Ева і дзе Адам. Мастак бачыць ўсё “няслушна”... І праўда няслушнасьці той: ён нас пускае па-душна у Гмах душы сваёй.
© Valadar
|
|
| ШКОЛА |
[06 May 2007|11:19am] |
ВАЙСКОВЫ ГУМАР
Вучні 9-х клясаў наведалі тутэйшую вайсковую частку. Маёр, які апекаваўся імі падчас візыты, паведаміў наступнае: – Мы выпускаем людей деревянных и железных! Каждый отдельный человек составляет народ! На спробу аднаго разумніка ўдакладніць сэнс пачутага ён прамовіў: – Вы сюда пришли слушать или спрашивать?!
А, КАБ ГЭТУЮ ЛІТАРАТУРУ…
У женщины в лирике Некрасова несовместимость с Пушкиным… Тыл – это незащищенная задняя часть.
|
|
| А ДЗЕ ПАЎНАМОЦТВЫ?????????? |
[15 Apr 2007|05:50pm] |
Уважаемый Владимир Иванович В связи с Вашим обращением в прокуратуру Могилевской области по поводу помещения на психиатрическое освидетельствование Кристины Шатиковой разъясняю следуюшее: Согласно ч. 2 ст. 46 Закона Республики Беларусь от 01.07.1999 года «О психиатрической помощи и гарантиях прав граждан при ее оказании» жалоба может быть подана гражданином, чьи права нарушены, его представителем, иными лицами, уполномоченными в соответствии с законодательством Республики Беларусь защищать права и свободы граждан, которым оказывается психиатрическая помощь. Статьей 47 вышеупомянутого Закона определено, что такие жалобы рассматриваются в порядке, Установленном законодательством Республики Беларусь об обращениях граждан. В соответствии с ч. 2 ст. 7 Закона Республики Беларусь от 06.06.1996 года "Юб обращениях граждан" к письменным обращениям прилагаются документы, подтверждающие полномочия лиц, которые обращаются от имени других граждан. В связи с тем, что Вами не выполнено это требование Закона, Ваше заявление оставлено без рассмотрения. После устранения данного нарушения Вы вправе вновь обратиться в прокуратуру Могилевской области. С уважением, Старший помощник прокурора Могилевской области старший советник юстиции М.А.Романовский
|
|
| ХАРАСТВО - ГЭТА ШЧАСЬЛІВЫЯ ВОЧЫ! |
[12 Apr 2007|08:09am] |
Увосень замінулага году дапамагаў Алегу Дзьячкову ладзіць выставу кветак у ПКіТ Хімвалакно. Кветкі тыя выгадоўвае спадарыня, што жыве непадалёк чыгуначнага вакзала. На 15 сотках - райскі куточак! Гэта я пабачыў разам з грамадой, што выправілася на госьці пасьля выставы. На выставе было толькі хрызантэмаў болей за 300(!) гатункаў, а яшчэ іншыя... Гаспадыня хараства Любоў Канстанцінаўна ўразіла мяне. ВОЧЫ!!! Ейны твар увесь сьвяціўся. Яна назірала за тым, як наведнікі сноўдалі між слоікаў і цэбраў з кветкамі і шчасьліва ўсьміхалася... Я напісаў у кнігу водгукаў гэтыя словы:
Кветкі, як людзі, свой маюць характар... Ты будзеш пяшчотны - іх маеш удзячнасьць... Яны не крычаць, але ты іх пачуеш, калі будзеш рваць на патрэбачку злую... Адна у іх мова: фарбы ды водар, дзень кожны нам новы нясуць асалоду. Дзякуй Васпані! Дзякуй за дзіва, за апантанасьць... Квітнейце шчасьліва...
|
|
| ЖАРТ?! |
[11 Apr 2007|09:27am] |
Заснавальнікі “ЖЧ ЖывыМагілёў” зьмясьцілі паведамленьне пра пераход/перавод да выключнае расейкамоўнасьці блогу ад 2-га красавіка. Гэтакі першакрасавіцкі жарт... Я гатовы пасьмяяцца зь сябе. Анічога, калі, бывае, сьмяюцца зь мяне. Але... Цікава, што тыя, хто павёўся на дурноту (трэба ж датрымоўвацца фармата, што абумоўлівае “дзень дурня”), як падаецца, адчуваюць, што тут пяройдзеная мяжа... Ды прызнаць, што памыліліся, бракуе сьмеласьці.
|
|
| Прызнаньне |
[10 Apr 2007|09:20am] |
Я безь цябе і дня пражыць не ў стане – зачараваная табою я. Я з думкай пра цябе прачнуся рана – дзень цалкам побач постаць вось твая. Твае я вочы штохвіліны бачу, размову я бясконцую вяду з табою, за цябе, а як іначай?! Аб шчасьці толькі мару, а бяду прагонім прэч і нашае каханьне любых нягодаў будзем ратаваць. – Каханы мой! – шапчу табе прызнаньне, – табе над маёй воляй панаваць. Ты для мяне – на цэлы сьвет – адзіны. І разам у сабе ты спалучыў: надзейнасьць сябра і каханка міласьць, спагаду лекара, начальніка уплыў. Як я жыла да нашае сустрэчы?! Якой шчасьлівай стала я цяпер... Замілавана згадваю той вечар, як засталіся разам, ты павер! Родненькі, я так цябе кахаю! Ты мой адзін, да скону, уладар. Удзячна шчасьце я сваё прымаю – свайго Анёла літасьцівы дар. Твая усьмешка мне, як падарунак, і сьмех, як песьня, для мяне гучыць. Ты – маё шчасьце, ў горы – паратунак. Як безь цябе раней магла я жыць?! Ты – бог мой, чараўнік спагадны, падмурак і сьцяна, надзейны дах. Бывае на душы ня вельмі ладна – ты знойдзеш словы супакоіць як. Дзеля цябе я ахвярую домам, дачкой – усім, што дорага было. Усё, што ёсьць, пакіну я другому – будзь толькі побач, сонейка маё! Бо безь цябе я месца не знаходжу, з кута у кут блукаю, нібы ў сьне. Чым Лёс ласкавы свой я залагоджу, каб голас чуць і бачыць зноў цябе? Ты побач – не магу я наглядзецца: спатканьні пралятаюць дзіўным сном. І млосна мне, як чую тваё сэрца, што б'ецца з маім побач ва ўнісон. Хачу – дашчэнту – у табе я зьнікнуць і распусьціцца клеткамі ў сумесь, каб зноў – сьвятой! – для сьвету нарадзіцца і праз каханьне сьвет любіць увесь! © Valadar
|
|
| Абаронім касьцёл сьвятога Язэпа! |
[06 Apr 2007|09:11pm] |

Больш за пятнаццаць гадоў каталікі менску дамагаюцца вяртаньня адабранага яшчэ ў 1863 г. кляштара з касьцёлам Сьвятога Язэпа. Паводле дакумэнтаў, якія трапілі ў рэдакцыю газэты Наша Ніва, плян рэканструкцыі комплекса былого кляштара бернардынаў зацьверджаны мэрам горада Менска. Праект прадугледжвае поўную рэканструкцыю помніка 17 стагодзьдзя пад гатэльны комплекс, які будзе зьмяшчаць рэстараны, падземны паркінг, басейн і йншыя забаўляльныя ўстановы.Ані пра якае культурна-асьветнае прызначэньне ўнікальных помнікаў, ані пра іх вяртаньне законным уласьнікам — каталіцкай царкве — гаворка не вядзецца. Сайт падтрымкі - http://help.ratz.ru
|
|
|
[03 Apr 2007|08:27pm] |
У пракуратуру Магілёўскай вобласьці Валадара Цурпанава, які пражывае па адрасе: пр-т Пушкіна, 55-39, м. Магілёў
ЗАЯВА.
Прашу правесьці рассьледваньне па факце выкраданьня людзей і захопу закладнікаў, які меў месца ў Магілёве. З электронных сродкаў масавага інфармаваньня я даведаўся пра наступнае. 23 сакавіка 2007 года жыхарка Магілёва Крысьціна Шацікава была выкрадзеная невядомымі і з дапамогаю хаўрусьнікаў зь ліку супрацоўнікаў магілёўскай абласной вар’ятні ўтрымлівалася там насуперак яе волі. Калі гэта адпавядае сапраўднасьці, дык, на маё меркаваньне, у гэтых дзеяньнях утрымліваецца склад крымінальнага злачынства. Прашу прыняць захады пракурорскага рэагаваньня па факце зьяўленьня такой інфармацыі і прыцягненьня да крымінальнае адказнасьці тых, хто меў дачыненьне, наўпроставае ці ўскоснае, да выкраданьня чалавека, захопу і ўтрыманьня закладніка. 03.04.2007 __подпіс___
|
|
| МАГІЛЁЎ. ДЗЕНЬ ВОЛІ – 2007 |
[25 Mar 2007|08:10pm] |

"...СИМВОЛИКА БАЛКОНА..."
Раніцаю аб 11-00 вывесіў Сьцяг на сваім гаўбцы. Блізу 13-00 дачакаў візытэраў. Адчыніўшы дзьверы на званок, я пабачыў парад дзьвярыма двох афіцэраў міліцыі. Меў месца гэткі дыялёг (бо размаўляў толькі адзін міліцыянт): – Дазвольце зайсьці! – Не, не дазваляю. – Чаму? – Я вас не запрашаў. – Чаму Вы такі агрэсіўны? – Я вас не запрашаў. – Нам трэба высьветліць, хто пражывае ў кватэры. – А чаму гэта вы абцяжарыліся такой патрэбаю? – Мы – пастарункавыя і нам трэба ведаць хто жыве тут. – Уся інфармацыя ў пашпартным стале, там і высьвятляйце. – Чаму Вы такі агрэсіўны, мы ж з Вамі лагодна размаўляем? – Так, лагодна, аднак я вас не запрашаў. – Мы павінны высьветліць хто з вамі пражывае. – Уся інфармацыя ў пашпартным стале. – Вы ня любіце беларускай міліцыі? – Не люблю, бо беларускасьці ў вас аніякай. – Чаму? – А вы самі паспрабуйце адказаць. – Мы не маем права. Гэта народ нас ацэньвае, а як я сам буду сябе ацэньваць? Я не магу. Далейшая размова набывала філязофскі кірунак, які відаць ня быў прывабным для візытэраў: – Вы ж здагадваецеся зь якой нагоды мы да Вас завіталі?! Тут адзін зь іх выцягнуў з тэчкі аркуш паперы. – Вы не патрапіце ў кватэру пакуль не здабудзеце адпаведную паперу з пэўнаю пазнакаю. – Чаму Вы такі агрэсіўны? – Я вас у госьці ня клікаў! Атрымаеце паперу – тады будзем размаўляць прадметна. Я зачыніў дзьверы і падыйшоў да вакна. Унізе стаяў самаход побач якога сноўдалі падпалкан Шашкоў з рацыяй у рукох і чалавек у цывільным. Мы чакалі на штурм кватэры. За кароткім часам па прашпэкце праехаў адмысловы агрэгат МНС з высоўнымі лесьвіцамі. Бяз гуку сірэны з невялікай хуткасьцю. Да нас?.. Так і было. Машына заехала пад самы будынак і два сяржанты пачалі рыхтаваць яе да “выратавальнае апэрацыі”. Вядома ж дзея прыцягнула ўвагу людзей, што стаялі на прыпынках, ды сноўдалі з крамы ў краму. Некаторыя маладзёны здымалі на тэлефон. Калі сяржанты пачалі “выстаўляць” пляцоўку на апорах, я зьняў Сьцяг. Не хацелася губляць падарунак сяброў ўзамен таго, што быў страчаны ў няроўным “баі” мінулым годам. Па абедзе, перад музэем ужо палкан Алёнушкін з другога РАУСа засьведчыў, што ці ня ўся міліцыя гораду ведае пра: – ...Вы уже сегодня нарушили символику балкона... Але гэта ўжо іншая гісторыя...
 ВЕЧАРЫНА
Станоўчае: 1. Па-за крытыкай – спадар Ігар Пушкін з расповедам пра чыннасць магілёўцаў у справе ўгрунтоўваньня нацыянальнае ідэі і яе лягічнага ўвасабленьня – стварэньня Беларускае Дзяржавы. 2. Запрашэньне на вечарыну праўнукаў Кахановіча надало адрозны ад ранейшых, гэткага кшталту сходаў, зьмест.
Адмоўнае: 1. Замалая колькасьць удзельнікаў. 2. Адсутнасьць будзь-якой “рэжысуры”: 2.1. Прысутнасьць нашчадкаў Кахановіча не была “выкарыстаная” як мае быць. 2.2. Дзяўчаткі чыталі вершы так, як гэта робяць шкаляры, калі баяцца забыцца тэкст. Старанна, але без адчуваньня зьместу (праз брак уласнага жыцьцёвага досьведу). Спадарыню Лілію Міхайлаўну было шкада, бо яна сталася закладніцаю выбару арганізатара, а верш... якім бокам ён судакранаўся з Днём Волі? Пані Таццьяна... тая ж ахвяравасьць што да арганізатара.
Выснова. Спробы замяніць сабою адзіным усіх непазьбежна вядуць да такога выніку. (Калі ў адной асобе ўвасабляюцца і замоўца, і арганізатар, і вядоўца, і судзьдзя (журы) і... і...)
УСКЛАДАНЬНЕ КВЕТАК
Падстаў дзеля радасьці вобмаль. Сумна.
Пытаньні да сябе і астатніх(!): 1. Ці гэтая падзея (Дзень Волі) ёсьць асабістая прыватная справа будзь-каго???? 2. Дзе хаўрусная і незалучаная апазыцыя? 3. Чаму ня быў сфармаваны аргкамітэт сьвяткаваньня Дня Волі-2007 у Магілёвё? А калі гэтакі быў, дзе ягоная чыннасьць? Пра зварот па дазвол на мітынг не кажыце мне.
Выснова. Імітатары “бурной политической деятельности” ня здатныя нават на простыя рэчы... Хаўрусная апазыцыя (з кааліцыямі і бязь іх) ёсьць рэч, што імкнецца да нуля! На імпрэзы аля-... болей не пайду.
|
|
| ДЗЯКУЕМ ЗА...... НЕВАЛОДАНЬНЕ???????????!!!!!!!! |
[25 Feb 2007|08:44pm] |
На якімсьці інфарэсурсе прачытаў паведамленьне, што: “... Гарадзкая арганізацыя ТБМ падзякавала адміністрацыю аўтобуснага парку, тралейбуснага дэпо і чыгуначнага вакзалу за выкарыстаньне беларускай мовы...” Праз дзень меў сьведчаньне таму, як шараговыя працаўнікі падтрымліваюць начальства.
Я меўся трапіць у Менск. Выправіўся на чыгуначны вакзал за хвілінаў сорак да адыходу начнога цягніка. Выбраў касу, дзе было меней людзей і зьвярнуўся па квіток да сярэдняга веку касіркі, якая выглядала на настаўніцу. Паклаў грошы пад шкло, што аддзяляла мяне ад касіркі і прамовіў: – Мне, калі ласка, адзін квіток да Менску ў агульны вагон. – Что? Минск? В какоооо-ой вагон? – Мне, калі ласка, адзін квіток да Менску ў агульны вагон. – Я не понимаю... – Вы мусіце валодаць беларускай мовай хаця б у межах вымогаў сваёй пасады. Тут прагучала за сьпінаю: – Ну, молодец! Ну ты ее и загрузил! Это же где такое увидишь?! В Беларусии не знают белорусского языка! – гэта выгукнуў хлопец, які стаяў за мной. – Мне, калі ласка, адзін квіток да Менску ў агульны вагон і кнігу скаргаў, калі ласка. – Я не понімаю, -- адказала касірка і выклікала дзяжурнага па вакзалу. Хлапец адгукнуўся зноў: – Нет, ты книгу не требуй, потому что опоздаешь. Квіток я, канешне, набыў, бо дзяжурны пераклаў ёй слова “агульны”.
|
|
| ШКОЛА |
[02 Dec 2006|05:26pm] |
У школцы дзевяціклясьнікам прапанавалі апісаць як (чым) кожны жыве сёньня. За кароткім часам яны здалі плён сваіх намаганьняў на блізулітаратурнай ніве. Розныя па зьместу, вартасьці і аб’ёму працы і раней не давалі падстаў дзеля ўзьнёсласьці й усьцешанасьці ад шырыні і глыбіні думкі... Аднак гэтым разам іх настаўніца патрапіла пад прэс такой прыгнечанасьці, што здавалася ня знойдзе паратунку. Падставаю дзеля зьдзіўленьня і абурэньня стаўся твор аднаго юнага “праўдарэза”. Бяз каліва сумневу ў сваёй слушнасьці, той апісаў прыхільнасьці сваіх аднаклясьнікаў, што да паленьня. Пералічыў усіх, у тым ліку і сябе, якія хто цыгаркі паліць, дзе яны гэта робяць. Трэ’ памятаць, што паліць на тэрыторыі школы забаронена й бедалагі бегаюць да біжэйшых дамоў... У давяршэньне самарошчаны сэксот на пытаньні настаўніцы адказаў, што ня бачыць анічога непрыстойнага ў тым, што здаў сваіх сяброў...
|
|
|
[02 Dec 2006|03:46pm] |
| Віншуем з пройдзеным тэстам!!! Вы мне вельмі нагадваеце ваяўнічага Кастуся Каліноўскага | | Ён змагаўся за справядлівасьць, за роўнасьць і гонар простых людзей. Ён паважаў і верыў у людзей, лічыў чалавека найдасканалейшай істотай у сусьвеце. Працягвайце дапамагаць і любіць людзей! Ён ўсьлед за Касьцюшкам паўстаў сураць ордаў акупантаў-маскалёў і кінуў выклік усходняй імпэрыі. | | Пройти тест |
|
|
| УДАРЫМ НАШЫМ ЛАЙНОМ ПА ВАШЫХ “НОЎ-ХАЎ” |
[02 Oct 2006|08:18pm] |
“Вечерний Брест” паведаміў пра намер мясцовых камунальнікаў пераняць досьвед калегаў з Роўна і Палтавы ў змаганьні зь неплацельшчыкамі за камунальныя паслугі. Там карыстаюць адмысловы прыбор “Спрут”, які запускаюць па стаяку да патрэбнае кватэры і блякуюць унітаз. Небаракі тым жа днём бягуць плаціць... Вось берасьцейскія камунальнікі наважыліся ўкараніць гэтае “ноў-хаў. http://www.svaboda.org/articlesfeatures/economics/2006/10/A5035286-57CA-460D-AF5F-3039429E0E4F.html
Падаецца, што гэта ў нас ня пройдзе – у насельніцтва бракуе агульнае культуры. Ня ведаю, як справа ў Берасьці, бо ўсё ж мяжа эўропэйская побач... У Магілёве ужо далі свой адказ “чэмбэрлену”. Знаёмец, які жыве ў мікрараёне КСМ ці Саломінка распавёў нядаўна пра праблему, зь якой сутыкнуліся... насельнікі шматпавярховак. У нас неплацельшчыкаў адлучаюць ад выгодаў/паслугаў пакрокава: гарачую ваду – халодную – газ – электрычнасьць – каналізацыю. Пакуль апошняя паслуга функцыянавала ўсё было анішто сабе – трываюць. Адлучэньне апошняй паслугі ёсьць сьведчаньне канцу трываньня камунальнікаў і ... пачатку выпрабаваньняў для суседзяў па пляцоўцы/пад’езду.
|
|
| РАСЕЙСКІЯ СЕЛЬКОРЫ |
[29 Sep 2006|11:20pm] |
| [ |
mood |
| |
так сабе |
] |
| [ |
music |
| |
Акеан Эльзы |
] |
АРЛ зноў зьвёз селькораў і іншых, якія такімі сябе ня лічаць, але ж ёсьць па сутнасьці... Сталася традыцыяй, што такія спэктаклі ладзяцца перад важнымі падзеямі. Што нас чакае гэтым разам?
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
|
|
|
|